21:00

-1

3 м/с

1006 гПа

00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

03:00

-1

4 м/с

1008 гПа

06:00

-2

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Заранкоў Вячаслаў Адамавіч

будаўнік, доктар эканамічных навук, бізнэсмэн, самы багаіы аршанец

Вячаслаў Зарэнкоў - самы багаты аршанец. Знаходзіцца сярод Топ-5 расійскіх багацеяў з беларускімі каранямі, займае ў спісе пятае месца. Багацце старшыні савета дырэктароў Санкт-Пецярбургскай будаўнічай групы "Эталон" ацэньваецца ў 800 млн. даляраў. Але ён страціў за 2011 год дзве пазіцыі, змясціўшыся з 118-га на 120-ы радок.

Вячаслаў Зарэнкоў нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Ходулы Аршанскага раёну. Бацька яго быў будаўніком, працаваў на будоўле з 15 да 70 год. Маці працавала брыгадзірам у калгасе. У сям'і было пяцёра дзяцей - чацвёра братоў і сястра. Усе браты ў будучым сталі будаўнікамі.

Вячаслаў скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1973-1986 гадах працаваў у Галоўзапбудзе на пасадах ад рабочага-арматуршчыка да кіраўніка ўпраўлення. У 1987-м стварыў і ўзначаліў ЗАТ "ЛенСпецБМУ". Кандыдат тэхнічных навук, кандыдат архітэктуры, доктар эканамічных навук, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага архітэктурна будаўнічага ўніверсітэта, ганаровы акадэмік РАН, заслужаны будаўнік Расіі, старшыня савета дырэктароў групы кампаній "Эталон" Вячаслаў Захарэнкаў узначальвае адну з буйнейшых будаўнічых кампаній Пецярбурга.

Аднак будаўнічым бізнэсам цікавасці прадпрымальніка не абмяжоўваюцца. У вольны час з задавальненнем працуе на зямлі. Спортам займаецца ўсё жыццё, мае першыя разрады па валейболу і футболу. Мецэнат спонсар. Падтрымлівае цяжкую атлетыку. Аматар "Зеніта", якую прадставіў чатыры кватэры. З'яўляецца прэзідэнтам федэрацыі па акадэмічнаму веславанню Санкт-Пецярбурга.

Галоўным хобі апошніх год, зусім нечакана для вячаслава Адамавіча, стала маляванне. Калі Зарэнкаў пабудаваў свой дом, вельмі захацеў упрыгожыць яго жывапісам. І набыў пэндзлі і фарбы. Так і піша з тае пары, калі з'яўляецца вольны час.

Нядаўна адкрыў у сабе і пісменніцкія здольнасці, напісаў кнігу апавяданняў. Імі ўжо зацікавіліся прадстаўнікі кіно і тэлебізнэса.

Вяртаючыся да лідэраў Топ-5 - Андрэю Мельнічэнка, Андрэю Клямко, Дзмітрыю Мезэпіну, Міхаілу Абызаву, Вячаславу Зарэнкову. Сукупнае багацце выхадцаў з Беларусі, увайшоўшых у рэйтынг часопісу Forbes «200 богатейших бизнесменов России - 2012», складае 16,5 млрд. даляраў. Гэтая сума большая, за ўсю даходную частку бюджэту Беларусі на 2012 год - прыкладна 11 млрд. даляраў.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение