Пісьменніца Паліна Сцепаненка (псеўданім Качаткова) ў свой час даволі вядомая музейшчыца, якая распрацоўвала экспазіцыі музея Багдановіча ў Мінску, яго філіі ў Ракуцёўшчыне ды іншых. Акрамя таго, Паліна Сцепаненка суаўтарка артыкула па прынцыпах пабудовы музейных экспазіцыяў па якім да гэтае пары вучацца музейшчыкі. У эфіры «Радыё Рацыя» выйшла вялікая размова з Палінай.
Размова — так атрымалася — тычылася аршанскага дома Караткевіча, які ў мінулым годзе выкупіў бізнэсмэн Андрэй Балабін, але з тае пары ў доме Караткевіча мала што змянілася. У эфіры радыё Сцепаненка тлумачыць, што стварэнне музею не такая лёгкая справа і, магчыма, Балабін быў не гатовы да гэтага. Але калі зрабіць — хаця б для пачатку — тут не дзяржаўны, а прыватны музей, які не патрабуе пастанлўкі на дзяржаўны ўлік, то экспазіцыю можна было б адкрыць ужо ў наступным годзе да юбілею пісьменніка.
Распавядае Сцепаненка і пра магчымую канцэпцыю экспазіцыю. На яе погляд для гэтага можна было б выкарыстаць апісанне дома самім Караткеічам з рамана «Нельга забыць». Там, па-сутнасці, апісваецца менавіта гэты дом, але не толькі яго знешні выгляд, а эмоцыі: цёплы дом, які прымае чалавека з дарогі.
Як магла б выглядаць экспазіцыя новага музея Караткевіча і чаму такі музей патрэбны можна цалкам паслухаць тут.