Тэндэр на знос вытворчага корпуса цэха №23 у Барані аб'явіла ААТ "Тэхніка сувязі". Будынак цэха агульнай плошчай 1430 квадратных метраў знаходзіцца на Набярэжнай вуліцы. Знесці яго павінны да канца гэтага года. Арыенціровачны кошт работ па зносе вытворчага корпуса ацэнены ў 550 000 рублёў, пішуць ННВ. Фінансавацца гэтыя работы будуць за кошт уласных сродкаў прадпрыемства.
Старадаўні будынак цэха №23 — месца гісторыі Барані аж з 1837 года, калі тут заснаваў драцяна-цвіковую мануфактуру купец Мянжынскі. Ён пабудаваў на гэтым месцы плаціну і млын. У 1918 году прадпрыемства было нацыяналізавана бальшавікамі.