09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

21:00

+5

7 м/с

996 гПа

Орша, Культура

96 замест 6

01.10.2019 11:55

4001 прагляд, 3 каментара

Лічбы пушчаных пад адхон цягнікоў атрадам Заслонава значна перабольшаныя?

На тэлеканале "Белсат" выйшла 4-я серыя дакументальнага цыклу Вячаслава Ракіцкага "Даты праўды", у якім ідзе расповед пра сапраўдны стан рэчаў падчас ІІ Сусветнай вайны, распавядаецца, як Масква спрабавала навязаць і такі навязала людзям міф пра "Вялікую Айчынную вайну", якая ў сапраўднасці не была настолькі адназначнай, як падавалася ў савецкіх падручніках. У беларусаў была боязь і адначасова нянавісць не толькі да нямецкіх акупантаў, але і да Савецкага Саюза, яго карных органаў і палітычнага ладу. У чарговай серыі "Як партызанілі ў БССР" распавядаецца дух партызанскага руху ў Беларусі. Аўтары фільму ставяць пад вялікі сумнеў савецкую "мантру" аб тым, што менавіта дзеянні партызанаў унеслі вырашальны ўнёсак у перамогу СССР над нацысцкай Нямеччынай.

Акрамя таго, звернутая ўвага на беларускія вёскі, знішчаныя савецкімі партызанамі. Паводле падлікаў Анатоля Тараса, такіх у краіне больш за 30. Але савецкая, а цяпер і афіцыёзная беларуская часоў Лукашэнкі прапаганда рабіла ўсё, каб маўчаць пра крывавыя факты. А яны сведчаць канкрэтна і з доказамі: беларускія вёскі спальвалі, нярэдка з жыхарамі, не толькі нацысты, але і савецкія атрады. Акрамя таго, у савецкі перыяд штогод рабілася ўсё больш прыпісак у сапраўдную статыстыку стратаў немцаў падчас вайны. Так, у заслугу "атраду дзядзькі Косці" на чале з Канстанцінам Заслонавым ставілі 96 знішчаных за 3 месяцы эшалонаў. Даследчык Анатоль Тарас, спасылаючыся на рапарт самога Заслонава, кажа, што ў сапраўднасці атрад Заслонава знішчаў 6 нямецкіх эшалонаў. Савецкія прапагандысцкія лічбы не вытрымліваюць ніякай крытыкі — не магло быць такога, каб заслонаўцы знішчалі ў сярэднім крыху больш за эшалон штодня! Тым больш, калі б гэта было, дык куды глядзела Гестапа ці СД? І падобныя прыпіскі рабіліся да большасці партызанскіх атрадаў. Міфы СССР жывуць у афіцыйнай гісторыяграфіі і да сёння.

Пра Заслонава з пазнакі 18:40.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 96 замест 6

Лічбы пушчаных пад адхон цягнікоў атрадам Заслонава значна перабольшаныя?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение