21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Дэмакраты і прыезжыя

07.10.2019 13:12

3065 праглядаў, 0 каментароў

Хто вылучаецца кандыдатамі ў дэпутаты па Сененскай акрузе

У Сененскую акругу № 30 уваходзяць чатыры раёны, якія размешчаны па перыметры Аршанскага: Дубровенскі, Лёзненскі, Сененскі і Талачынскі. На этапе збору подпісаў тут намалявалася вельмі цікавая карціна прэтэндэнтаў.

Зборам подпісаў тут заняліся 4 кандыдаты — часцей за ўсё тыя хто не збіраюць подпісы за сваё вылучэнне лічацца не больш чым статыстамі на выбарах, бо маюць мала часу, каб пазнаёміцца з выбаршчыкамі. З чатырох кандыдатаў толькі два мясцовых, а два прыезжыя. З прыезжых, напрыклад, Віктар Гурын — юрыст правабарончай арганізацыі Беларускі Хельнскі камітэт. Гурын працаваў толькі па Аршаншчыне, а БХК не мела і не можа мець палітычных амбіцыяў, таму складаецца ўражанне, што вылучэнне яго кандыдатам гэта такі метад назірання за выбарамі (чым пастаянна займаецца Хельсінскі камітэт) з нутры.

Другі прыезжы — відавочны праўладны кандыдат, які і стане дэпутатам — Аляксандар Дубаў. Ён расеец, нарадзіўся ва Ўладзімірскай вобласці, але пасля службы ў войску звязаў сваё жыцці з нашай краінай. Вучыўся ў БДУ, працаваў пракурорам у рэгіёнах Віцебскай вобласці. З 1987 па 1997 гады ён быў паркурорам Сененскага раёну, потым атрымаў падвышэнне на вабласны ўзровень, а з 2014 года намеснік Генеральнага пракурора краіны.

Абодвух кандыдатаў, бачна, выбаршчык кепска ведае — яны даўно не бывалі ў названых раёнах. Затое дэмакратычныя кандыдаты ўсе мясцовыя, актыўныя і даволі вядомыя. Так, вылучаецца тут жыхарка Дуброўна Наталля Стрэльчанка. Да выбараў яна была сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але з-за канфлікту сыйшла з партыі і вылучаецца пры падтрымцы аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча.

Другі дэмакратычны кандыдат — мясцовы прадпрымальнік, які актыўна працуе і ў іншых суседніх раёнах — Міхаіл Чэмурака. Ён і на сёняшні дзень сябра АГП, адзіны кандыдат па гэтай акрузе, які рабіў пікеты па зборы подпісаў ды яшчэ і пры ўдзеле лідараў сваёй партыі.

Пазней да ўдзелу ў выбарчай кампаніі далучыліся яшчэ тры кандыдаты. Мікалай Барышаў, які ўзначальвае Коханаўскі сельвыканкам і вылучыўся ад працоўных калектываў — самы лёгкі спосаб вылучэння для ўзгодненага з уладамі чыноўніка. Хутчэй за ўсё ён будзе дублёрам Аляксандра Дубава на той выпадак, калі іншыя кандыдаты здымуцца — такая імітацыя альтэрнаўнасці на выбарах уладамі практыкуецца даўно.

Яшчэ два кандыдаты, якія ні на што сур’ёзнае, відавочна, не прэтэндуюць — партыйныя вылучэнцы. Так, ад Камуністычнай партыі Беларусі, — якая ў часы сваёй улады карала за прадпрымальніцкую дзейнасці і адмаўляла прыватную маймасць — вылучаецца прадпрымальнік з Сянно Сяргей Лемешаў.

Ліберльна-дэмакратычная партыя Гайдукевічаў і тут выставіла свайго статыста, як і па астатніх 110 акругах. Гэтая партыя таксама вылучыла прадпрымальніка, але з Віцебску — Анатоля Раўнейка. На мінулых выбарах ён балатаваўся па адной з віцебскіх акругах, але тады ён яшчэ быў кіраўніком таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дэмакраты і прыезжыя

Хто вылучаецца кандыдатамі ў дэпутаты па Сененскай акрузе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение