21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Абсалютны рэкорд выбараў

09.10.2019 20:34

3305 праглядаў, 0 каментароў

На 26-ай акрузе свае дакуманты на тое каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты падалі аж 10 чалавек

10 кандыдатаў — гэта абсалютны рэкорд аршанскіх выбараў і, магчыма адзін з самых высокіх паказчыкаў кандыдацкай актыўнасці па краіне, калі не самы высокі. 10 кандыдат які падаў свае дакуманты для рэгістрацыі — Давыдзенка Аляксандар Мікалаевіч, які быў вылучаны партыяй «Справядлівы Свет». Давыдзенка жыве не далёка ад Оршы — у вёсцы Галошаўка Талачынскага раёна, але працуе на Аршанскай ТЭЦ.

Вылучыла свайго кандыдата партыйным вылучэннем «Справядлівы свет» і па гарадской 25-ай акрузе. Тут на выбары пайшоў нязменны старшыня гэтай партыі, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Мікалай Дзямідаў.

Праўда ёсць кандыдаты якія відавочна не пройдуць працэс рэгістрацыі. Так, з 10 кандыдатаў па 26-ай акрузе відавочна не будзе зарэгістраваная Алена Кучынская. Яна хаця і збірала подпісы за сваё вылучэнне, але не здала іх у камісію, затое падала пратакол вылучэння ад Руху «За свабоду». Але Рух «За свабоду» — грамадская арганізацыя, а не партыя і не мае права вылучаць сваіх кандыдатаў. Для кіраўніцтва Руху гэта свядомае стварэнне прэцэндэнту ў далейшых гэтая арганізацыя будзе ініцыяваць змены ў выбарчы кодэкс, якія б давалі магчымасць палітызаваным рэспубліканскім арганізацыям як і партыям вылучаць сваіх кандыдатаў у выбары ў парламент. Такім чынам, максімум па 26-ай акрузе замест 10 сёняшніх будзе 9 кандыдатаў, што таксама вельмі шматю

Не абыйшлося без добраахвотных сыходаў кандыдатаў і на 25-ай акрузе. Тут з выбараў зняўся Аляксандар Школьнікаў ,які вылучаўся пры падтрымцы аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада». Гэта была свядомая тактыка прыхільнікаў Статкевіча — правесці пікеты па зборы подпісаў, каб папрацаваць з выбаршчыкамі і потым зняцца, спаліўшы публічна свае пасведчанні. Але на гэтай акрузе застаецца 7 кандыдатаў. У апошнія дні магчымага вылуяэння сваю кандыдатуру вылучыла Людзміла Савік намеснік кіраўніка «Орша-Сэрвіз». Вылучана яна была працоўным калектывам гэтай арганізацыі.

Па Сененскай акрузе № 30 таксама адбылося адно зняццё — сыйшла з гонкі прыхільніца Статкевіча Наталля Стрэльчанка. Але і тут пасля сыходу кандыдатаў Статкевіча агульная колькасць кандыдатаў не зменьшылася. Цяпер па Лёзненскаму, Дубровенскаму, Сененскаму і Талачынскаму раёнам ідзе 6 кандыдатаў: старшыня Коханаўскага сельскага выканкаму Мікалай Барышаў, праўладны вылучэнец, намеснік генеральнага пракурора краіны Аляксандар Дубаў, прадпрымальнік, сябра КПБ Сяргей Лемешаў, прадпрымальнік з Віцебску вылучаны ЛДПБ Анатоль Раўнейка, сябра Рэспубліканскай партыі з вёскі Высачаны Лёзненскага раёну Аляксандар Старавойтаў і дэмакратычны кандыдат ад АГП Міхаіл Чэмурака.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Абсалютны рэкорд выбараў

На 26-ай акрузе свае дакуманты на тое каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты падалі аж 10 чалавек

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение