15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

03:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Эканоміка

Да польскай мяжы

14.10.2019 13:00

2724 прагляду, 1 каментар

«Брэміна-груп» пашыраецца. Адкрыўся буйны цэнтр на мяжы Беларусі з Польшчай.

«Брэміно груп» адкрыла буйны транспартна-лагістычны цэнтр побач з пунктам пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы. «Брэміна-Бераставіца» ўключае складскі корпус плошчай больш за 5 тыс. кв.м, адміністрацыйна-бытавы комплекс на больш чым 2,3 тыс. кв.м, стаянкі для легкавога і грузавога аўтатранспарту, два кантрольна-прапускныя пункты і будынак інжынернага забеспячэння плошчай 7 тыс. кв.м. «Брэміна-Бераставіца» непасрэдна прымыкае да пункта пропуску. Вылучана асобная паласа руху транспарту, які накіроўваецца ў ТЛЦ, ёсць магчымасць перагрузіць, размеркаваць, апрацаваць і захоўваць тавар на складзе.

Агульны аб'ём інвестыцый на будаўніцтва цэнтра склаў больш за 25 млн рублёў. Да канца 2020 года на "Брэміна-Бераставіцы" плануецца арганізаваць больш за 110 працоўных месцаў. Варта адзначыць, што ў канцы 2016 года "Брэміна груп" адкрыла каля пункта пропуску "Брузгі" падобны цэнтр. Там планавалася афармляць да 800-900 грузавых аўтамабіляў у месяц, але цяпер ён абслугоўвае каля дзвюх тысяч. Праект ТЛЦ "Брэміна-Бераставіца" першапачаткова разлічаны на такія аб'ёмы.

Фота: «Гродзенская праўда»

Аднак гэтымі аб'ектамі планы «Брэміна груп» на Гарадзенскую вобласць не абмяжоўваюцца. «Цяпер адкрыты аўтамабільны тэрмінал, у сферы інтарэсаў і чыгуначны транспарт», - адзначыў старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў «Брэміна Груп» Аляксандр Зайцаў. Зараз выбіраецца пляцоўка для стварэння чыгуначнага тэрмінала побач з польскай мяжой. Інвестыцыйны дагавор плануюць падпісаць у 2020 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Да польскай мяжы

«Брэміна-груп» пашыраецца. Адкрыўся буйны цэнтр на мяжы Беларусі з Польшчай.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение