21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

З парламента наадварот

15.10.2019 13:00

3342 прагляду, 2 каментара

Прызначаны новы стары старшыня Дубровенскага выканкаму

Звычайна ў Беларусі чыноўнікаў адпраўляюць у парламент як на пенсію. Рэдка хто з парламента зноў вяртаецца ў чыноўніцкае крэсла, тым больш высокае крэсла. Шлях з парламента на сваю ранейшую пасаду зрабіў былы старшыня Дубровенскага райвыканкаму Анатоль Лукашоў.

15 кастрычніка прэзідэнт падпісаў указ аб прызначэнні былога мэра Дуброўна новым мэрам Дуброўна. Анатоль Лукашоў нарадзіўся ў 1960 годзе у расейскай вёсцы Вялікі Бор Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. Пасля сканчэння Віцебскага ветэрынарнага інстытута вярнуўся ў родны Клінцоўскі раён дзе працаваў ветэрынарам у саўгасе. А пазней на тую ж пасаду пайшоў у саўгас Арловічы Дубровенскага раёну. Адсюль і пачалася кар'ера будучага дэпутата парламента - быў прызначаны першым намеснікам старшыні райвыканкаму, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і, нарэшце, старшынёй Дубровенскага выканкаму. З гэтай пасады Лукашова і адправілі ў парламент. Тэрмін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання скончыўся раней патрэбнага і цяпер былы мэр вяртаецца на сваю пасаду пасля парламенцкага перапынку.

Зразумела, што сёняшні старшыня выканкаму Алег Лындзін пакідае пасаду на якую быў прызначаны ўсяго ў 2016 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З парламента наадварот

Прызначаны новы стары старшыня Дубровенскага выканкаму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение