Каля 15 гадоў у Оршы існуе дзіцячая цыркавая студыя «Фантазёры». Удзельнікі гэтай студыі шмат ездзілі з выступамі па Беларусі і ў суседнія краіны. У архіве студыі ёсць дыпломы з фестываляў у Польшы Украіне, Латвіі і, нават, дыплом ад прэзідэнта Беларусі. Але з 2016 года, як гаворыць кіраўніца студыі Святлана раўкоўская, у «Фантазёраў» пачаліся праблемы з кіраўніцтвам ГЦК. Па словах Святланы Андрэеўны канфлікт пачаўся з таго, што кіраўніца студыі пачала прасіць матэр’яльнай дапамогі ў гарадской культуры для студыі.
Канфлікт ужо даходзіў да праваахоўных органаў. Быў і суд, была і спроба завесці крымінальную справу з-за таго, што кіраўнічка збірае ў бацькоў грошы на рэквізіт, але даказаць нейкія парушэнні не атрымалася.
Вялікі расказ пра канфлікт выйшаў 26 верасня на ю-туб канале «Серый кот» дзе Святлана Раўкоўская і двое бацькоў яе вучняў падрабязней распавядаюць пра канфлікт.
Ад