Восенню адміністрацыя гандлёвай сеткі ОРС вырашыла правесці рамонты сваіх крамаў у раёне Заходняй. Варта разумець, што ОРС у гэтым раёне практычна манапаліст у сферы гандлю. Дзве самыя вялікія крамы, якія ёсць на Заходняй - гэта ОРС. Акрамя ОРС ёсць толькі невялікі Еўраопт у вёсцы Дачная (раён Сельгастэхнікі) і некалькі маленькіх прыватных крамаў з малым асартыментам. Таму, канешне, закрыццё вялікіх крамаў стала для мясцовых жыхароў вялікай праблемай. Першай на рамонт зачынялася крама, якая ў народзе называецца "Ёлачка", а пасля яе адкрыцця на кароткі час для рамонту зачынілася і крама №4.
І, вось, 17 кастрычніка крама №4 таксама прыняла пакупнікоў. Варта адзначыць, што рамонт прайшоў не дарма - абедзве крамы сталі працаваць па сістэме самаабслугоўвання, што павялічыла гандлёвыя плошчы і значна палепшыла асартымент. акрамя таго, у краме №4 цяпер працуе дзве касы, што зменьшыла чэргі, якія тут утвараліся рэгулярна. Таксама цяпер у краме №4 з'явілася ахова, што адштурхнула мясцовых алкашэй, якія стваралі праблемы для гандлю. Яны рэгёлярна круціліся або каля крамы, або, нават, сядзелі ў самой краме нічога не купляючы, але сваім знешнім выглядам адпужваючы пакупнікоў.