06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Бітва розумаў расце (фота)

21.10.2019 09:24

3583 прагляду, 19 каментароў

Аршанскі інтэлектыальны праэкт усё больш набірае папулярнасць і пашыраецца на іншыя рэгіёны

У Беларусі даўно сталі вельмі папулярнымі барныя інтэлектуальныя гульні. Гэта магчымасць не проста з сябрамі схадзіць у кавярню, але яшчэ і магчымасці паспаборнічаць у адказах на на разумныя ды вясёлыя пытанні, даведацца нешта новае. Моду гэтую распачала гульня «Мазгабойня», а пасля яе з’яўлення пачалі з’яўляцца розныя варыцыі такіх гульняў. У Мінску падобных гульняў можна налічыць ужо з дзесятак. Орша — адзін з нямногіх рэгіёнаў дзе ёсць свой варыянт гульні.

«Бітва розумаў» — наш мясцовы інтэлектуальны прадукт. З па-за мінулага года акрамя Оршы «Бітва розумаў» пачала ісці яшчэ і ў Глыбокім. На кожную гульню тут рэгіструюцца каля 10 камандаў. Сярод якіх пакуль самай моцнай выглядае каманда «Перлы».

Развіваецца гульня і ў Оршы. Спорт-бар «Ліга» ў якім гульня пачынала сваё жыццё ўжо стаў цесным для ўсіх ахвотных гуляць. І ў гэтым сезоне «Ліга» шукае новыя магчымасці як сабраць усе каманды. Так, у пачатку сезона (ён пачынаецца з канца жніўня) была спроба зрабіць два гульнявых дні. Адзін з іх ішоў традыцыйна ў «Ліга», а другі ў кавярні «Шалет». А 65-ая гульня прайшла, магчыма, у самым вялікім рэстаране горада «Атмасфера» ў Лядовым палацы. Першае месца за кошт аднаго з мацнейшых «Бліцаў» атрымала каманда «Анархія» — 28 балаў у Бліцы і 85 балаў агулам. Другое месца заняла каманда «Звяз» — тая ж колькасць балаў (28) у бліцы і 83 за гульню. А трэцяе месца «Азяблая вавёрка» — 16 балаў у бліцы і 76 за гульню.

Бліжэйшая гульня ў Оршы — 29 кастрычніка.

На фота: пераможцы 25-ай гульні ў Глыбокім.

На фота: пераможцы 65 гульні ў Оршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бітва розумаў расце (фота)

Аршанскі інтэлектыальны праэкт усё больш набірае папулярнасць і пашыраецца на іншыя рэгіёны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение