Перайсці на электронныя паведамленні можна ўжо зараз: для гэтага уласнікам, наймальнікам альбо чальцам сям'і трэба звярнуцца ў разліковы цэнтр горада Оршы (вул. Міру, 15) і даць адрас вашай электроннай пошты. Электронную пошту можна даць як уласніка, так і члена сям'і, зарэгістраванага ў жылым памяшканні, піша «Аршанская газета», спасылаючыся на словы начальніка разліковага цэнтра Галіны Блатніцкай.
Абяцаюць, што жыроўкі будуць прыходзіць на электронную пошту раней, чым іх прыносяць у паштовую скрыню - да 15 чысла кожнага месяца.