Падведзены вынікі прадметных алімпіяд , у якіх удзельнічалі аршанскія школьнікі. Вынікі прыемна здзівілі.
У раённых прадметных алімпіядах удзельнічала больш за 700 аршанскіх школьнікаў , у абласных - 77 навучэнцаў. Палова з іх атрымалі дыпломы 1,2,3 ступені. 10 узнагарод аршанскія разумнікі і разумніцы прывезлі з рэспубліканскіх алімпіяд.
Такіх добрых вынікаў аршанскія школьнікі ўжо даўно не дамагаліся , падкрэслівалася на ўрачыстым вечары , прысвечаным ўшанаванні пераможцаў.
Добрыя веды хлопцы паказалі па матэматыцы , інфарматыцы , фізіцы , хіміі , замежных мовах , гісторыі. У асноўным , для праверкі сваіх ведаў яны выбіралі тыя прадметы , па якіх прыйдзецца здаваць уступныя экзамены пры паступленні ў ВНУ .
Для заахвочвання адораных дзяцей адміністрацыя Аршанскага раёна вылучыла 35 мільёнаў рублёў.