00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

987 гПа

06:00

+6

2 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

12:00

+9

5 м/с

991 гПа

Орша, Культура

Міжнародны розгалас Кабылякоў

30.10.2019 15:29

2581 прагляд, 1 каментар

Польскія і расейскія СМІ кожны па свойму асвятлілі прыезд дыпламата на Кабыляцкую гару

Адно з пахаванняў на Кабыляцкай гары было выяўлена і даследвана яшчэ ў 1982 годзе. Адмысловая камісія створаная выканкамам тады прызнала, што 52 чалавекі знойдзеныя ў выпадкова адкрыўшыйся магіле - ахвяры НКУС. На доўгі час акт даследвання Кабылякоў быў схаваны ад шырокай грамадскасці. Толькі ў канцы 80-х калі тэма рэпрэсіяў загучала, копія акта з'явілася на публіцы. Пры гэтым больш шуму нарабіла адкрыццё Курапатаў і ў цяне Мінскага могільніка Кабылякі не сталі настолькі ж вядомыя. Упершыню 27 кастрычніка сюды прыехаў высокі дыпламат з суседняй Польшы. Гэта выклікала розгалас як у беларускіх СМІ, так і ў суседніх краінах.

Так, адразу некалькі польскіх СМІ апублікавалі інфармацыю пра візіт першага дарадцы амбасадара Польшы ў Беларусі (па-сутнасці намеснік амбасадара) Марціна Вайцехоўскага на Кабыляцкую гару, дзе ён прысутнічаў пры адкрыцці невялікага помніку палякам расстраляным тут. Так беларускамоўнае польскае "Радыё Рацыя", якое транслюецца ў Беластоцкім ваяводстве і Гродненскай вобласці Беларусі апублікавала вялікі фотарэпартаж з адкрыцця помніка. Фотарэпартаж "Радыё Рацыя" можна паглядзець тут.

Вялікі артыкул пра Кабылякі выйшаў і ў эфіры Polskie Radio 24. У артыкуле знайшлося месца для кароткіх інтэрв'ю з Ігарам Станкевічам - каардынатарам ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы", якая апякуецца помнікам і для грамадскага актывіста Ігара Казмерчака, які распавёў гісторыю адкрыцця і даследвання Кабыляцкіх пахаванняў. Выступілі ў эфіры радыё і родзічы ахвяраў рэпрэсій, якія ў гэты дзень таксама сабраліся каля помніку. Цалкам прачытаць артыкул можна тут.

Відавочна, што пра адкрыццё помніка пісалі і іншыя польскія СМІ, бо яшчэ ў пачатку месяца некалькі польскіх выданняў распавялі пра апублікаваны ініцыятывай "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" спіс расстраляных. Паводле гэтага спісу ў Оршы ў часы сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя больш за 1750 чалавек з якіх былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Пасля беларусаў - а нашых у спісе найбольш - на другім месцы па колькасці - палякі. Іх было забіта больш за 500 чалавек. Менавіта гэтая інфармацыя і ўразіла як чытачоў гэтых СМІ, так і польскіх дыпламатаў. Прыклад такога артыкула з выдання Niezalezna можна пачытаць тут.

На дзіва, на адкрыццё помніка і візіт дыпламата адрэагавала і, як мінімум, адно расейскае выданне. Гэта адыёзны прапагандысцкі сайт інфармацыйнай агенцыі Regnum. Стыль расейскай публікацыі яўна прапагандысцкі і мае на мэце ачарніць падзею. У першым жа сказе артыкула напісана словазлучэнне "возле памятника жертвам так называемых "сталинских" репрессий". Чаму "так называемых", бо аўтар артыкула ў перадапошім абзацы гаворыць "вполне возможно, что эти люди были расстреляны нацистами во время оккупации". Хаця ў кароткім артыкуле ёсць і іншыя каверканні фактаў. Напрыклад, што "Во время "перестройки" общество "Мемориал" объявило их (знойдзеных расстраляных) жертвами сталинских репрессий". Насамрэч прызнала іх ахвярамі сталінскіх рэпрэсій дзяржаўная камісія складзеная ў тым ліку з сяброў камуністычнай партыі, старшыні таварыства аховы помнікаў і следчых органаў і адбылося гэта яшчэ ў 1982 годзе - задоўга да перабудовы. Цалкам прачытаць гэты артыкул можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міжнародны розгалас Кабылякоў

Польскія і расейскія СМІ кожны па свойму асвятлілі прыезд дыпламата на Кабыляцкую гару

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение