Новая трэніровачная заля адчынілася на Флёрава на месцы ранейшай. І пытанне не толькі ў змене ўласніка - новая заля набыла новае абсталяванне і прапануе новыя кошты.
Трэніровачная заля "Дом фітнэса", якая запрацавала ў доме №2 па вуліцы Флёрава ў сваіх сацыяльных сетках паведамляе пра самыя нізкія кошты на трэніроўкі ў горадзе. Разавая трэніроўка ўсяго 4 рублі, а для моладзі да 15 гадоў і пенсіянераў - 3 рублі. Яшчэ выгодней купляць абанементы. А яшчэ выгодней набыць сямейны абанемент, калі вы пойдзеце на трэніроўкі з блізкім родзічам, то безлімітны абанемент на месяц атрымаецца ўсяго за 80 рублёў.
Акрамя трэніровак заля прапануе арэнду для фотасесій і розныя дадатковыя тавары для аматараў спорту.