18:00

+14

4 м/с

990 гПа

21:00

+13

3 м/с

990 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Эканоміка

Кватэры патаннелі

07.11.2019 11:34

3237 праглядаў, 0 каментароў

Сярэдні кошт кватэр у Оршы знізіўся на 4%, і продажы павялічыліся. Часцей за ўсё шукаюць 2-пакаёўкі (+ статыстыка).

У нашым горадзе, як і ў Полацку, за ІІІ квартал 2019 года адбылося найбольш істотнае зніжэнне коштаў на кватэры, на 4%. Усяго за гэты час па краіне было здзейснена 11,6 тысяч здзелак куплі-продажу кватэр, амаль траціна ўсіх прададзеных кватэр знаходзіліся ў Менску. У грашовым вымярэнні частка сталіцы склала 54%. Найбольш павысіліся кошты на кватэры ў Бабруйску, адразу на 8,3%. Высокі прырост і ў Салігорску — +5,8%.

Сярэдні ўзровень кошту на кватэру ў ІІІ квартале апусціўся ў кожным другім горадзе Беларусі. Пры гэтым попыт на кватэры вырас на 11,3% у параўнанні з аналагічным перыядам у 2018 годзе. У тым ліку і ў Оршы. Паводле дадзеных realt.by, у нашым горадзе за гэты перыяд набылі больш кватэр, чым у іншыя кварталы, пачынаючы з ІІІ кварталу летась. Завершана 165 здзелак, у той час як летась было 135. У асноўным пакупнікі кватэр у Оршы шукаюць 2-пакаёвыя кватэры, такіх 41%. Крыху меней, 39% шукаюць 1-пакаёўку, 16% шукаюць 3-пакаёвую кватэру, і толькі 3% вымагаюць 4-пакаёвае кватэры.

Без уліку 25% самых дарагіх і танных кватэр, сярэдні кошт на іх у Оршы складае наступныя лічбы (кошты ў далярах, USD):

1-пакаёвая кватэра: 12 500 — 16 700

2-пакаёвая кватэра: 17 100 — 23 600

3-пакаёвая кватэра: 23 200 — 27 400

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Оршы складае 453 даляры. За ІІІ квартал 2019 года, як мы пісалі ў падводцы, кошты знізіліся на 4%, аднак у цэлым за год кватэры падаражэлі на 1,1%.

Самым цяжкім для набыцця кватэр у Оршы быў канец 2014 года, тады кошт квадратнага метра складаў 816 даляраў, што амаль удвая больш, чым цяпер, праз пяць гадоў. У той жа час, дасягнуўшы нізкай кропкі ў 405 даляраў улетку 2017-га, кошты на аршанскія кватэры зноў, хоць павольна, але падымацца. Пры гэтым набыць кватэру ў Оршы ў параўнанні з астатнімі буйнымі гарадамі Беларусі, лягчэй. Орша ўваходзіць у топ-3, танней кватэры толькі ў Бабруйску і Мазыры. У параўнанні з блізкім Віцебскам кватэры ў Оршы таннейшыя на 5-9 тысяч даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кватэры патаннелі

Сярэдні кошт кватэр у Оршы знізіўся на 4%, і продажы павялічыліся. Часцей за ўсё шукаюць 2-пакаёўкі (+ статыстыка).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение