Гандлёвая сетка ОРС працягвае рэканструяваць сва крамы ў раёне Заходняй. Гістарычна так склалася, што ў гэтым раёне ОРС, які раней быў гандлёвай сеткі беларускай чыгункі, у раёне Заходняй, як і ў іншых чыгуначных раёнах краіны - гандлёвы манапаліст. Ён тут мае тры самыя вялікія крамы і канкуруюць з ім толькі не вялікія прыватныя крамкі ды з нядаўняй пачынае Еўраопт.
Пры гэтым да якасці абслугоўвання, тавараў і коштаў у пакупнікоў да ОРСа традыцыйна былі прэтэнзіі. Але ў гэтым годзе сетка пачала мяняць сваю работу ў гэтым мікрараёне. Не так даўно па чарзе зачыняліся на рамонт крама "Ёлачка" (народная назва), потым крама №4. Пасля рамонту крамы сталі значна лепш - у іх з'явілася ахова, што адвадзіла ад крамаў мясцовых алкаголікаў і асацыяльных эліментаў, была ўведзена сістэма самаабслугоўвання, што павялічыла гандлёвыя плошчы і, адпавена, колькасць тавару.
Цяпер наступны крок - на рамонт зачыняецца крама №150, якая знаходзіцца каля чыгуначнага тэхнікума. Гэта апошняя не адрамантаваная крама ОРСа на Заходняй. Рамонт працягнецца прыблізна месяц.