21:00

-2

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

Орша, Эканоміка

Аршанскі праект ухвалілі

20.11.2019 16:34

4395 праглядаў, 1 каментар

Урад ухваліў праект па ачышчэнні сцёкавых водаў у Оршы.

У Беларусі ўхвалены сем новых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў №774 ад 19 лiстапада 2019 г, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументам, ухваленне атрымалі наступныя праекты і вызначаны міністэрствы і аблвыканкамы, якія забяспечваюць каардынацыю і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй праектаў:

«Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2 этап (праект па сцёкавых водах у г.Полацку)» - Віцебскі аблвыканкам;

«Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2 этап (праект па сцёкавых водах у г.Орша)» - Віцебскі аблвыканкам;

«Умацаванне патэнцыялу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у барацьбе з незаконным абарачэннем зброі і боепрыпасаў» - Дзяржаўны памежны камітэт;

«Павышэнне патэнцыялу і прасоўванне ў галіне аховы прыроднай спадчыны ў камуне Кузніца і Бярозаўскім раёне шляхам правядзення сумесных ініцыятыў у памежным раёне» - Берасцейскі аблвыканкам;

«Удасканаленне праграмы другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі ў галіне інфармацыйных і камп'ютэрных тэхналогій для павышэння прафесійнай запатрабаванасці магістрантаў» - Міністэрства адукацыі;

«Новыя крыміналістычныя тэхналогіі агляду месца здарэння і ўмацаванне грамадскай бяспекі» — Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз;

«Мадэрнізацыя магістарскіх праграм для будучых суддзяў, пракурораў, следчых з улікам еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека» — Міністэрства адукацыі.

У паведамленні адзначаецца, што рашэнне прынята на падставе прапаноў камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Пастанова ўступіла ў сілу 19 лістапада.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскі праект ухвалілі

Урад ухваліў праект па ачышчэнні сцёкавых водаў у Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение