Хаця падобна, што міжнародныя назіральнікі зноў не прызнаюць выбараў, дэпутаты новага склікання ўжо вызначаны. Нечаканасць адбылася толькі на 26-ай акрузе дзе замест чакаемага працягу паўнамоцтваў Віталя Чудовіча пераможцам аказаўся Віталь Васюкоў. Праўда, далі яму галасоў не шмат - 50,41%. Віталь Чудовіч апынуўся на другім месцы з 21,15%. На трэцяе месца выбарчыя камісіі паставілі камуніста Антона Ругаля - 7,98%. Далей па колькасці ідзе варыянт "супраць усіх". Сябра ЛДПБ Дзмітрый Казлоў - 4,88%, Васіль Дымкоў - 3,79%. І на апошнім месцы апынуўся Віктар Калесніковіч.
На 25-ай гарадской акрузе нечаканасцяў не адбылося - на першае месца, як і чакалася патрапіла Інна Крачэк з 56,16%. На другім месцы камуніст Сяргей Жудро - 16,84%. Людзьміла Савік - 9,73%. Тут таксама варыянт "Супраць усіх" заняў чацьвертае месца. Яўген Пазднякоў - 4,52%. Лібірала з АГП камісіі паставілі на перадапошняе месца з 3,24%. А на апошнім месцы камуніст з апазіцыйнай партыі Мікалай Дзямідаў - 2,35%.
Сененская акруга таксама без нечаканасцяў - тут прайшоў у парламент намеснік генеральнага пракурора Аляксандар Дубаў - 60,81%. На другім месцы яшчэ адзін чыноўнік - старшыня Коханаўскага сельвыканкаму Мікалай Барышаў - 16,20%. На гэтай акрузе "Супраць усіх" набірае трэцяе месца, а камуніста Лемешава пакінулі на чацьвёртай пазіцыі з 5,45%. Апазіцыйныя кандыдаты ў дадзеным выпадку не на апошнім месцы. Так, Аляксандар Старавойтаў, які пад час выступаў пазіцыянаваў сябе як не праўладнага, а дэмакратычнага кандыдата атрымаў 4,22%. Міхаіл Чэмурака - 2,32%. А на апошняе месца быў пастаўлены кандыдат ад ЛДПБ Раўнейка - 0,93%.