Традыцыйна Аршанская арганізацыя Таварыства беларускай мовы ладзіць у канцы года краязнаўчыя чытанні на розныя тэмы. На гэты раз краязнаўчыя чытанні будуць прысвечаныя Ўладзіміру Караткевічу і пройдуць 23 лістапада. Па-сутнаці яны распачнуць тыдзень святкавання дня народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча.
Таксама да краязнаўчага складніку ў гэтым годзе на чытаннях дадасца яшчэ і літаратурны. Пройдуць чытанні ў канйерэнц-залі гатэлю "Орша" на сёмым паверсе 23 лістапада. Пачатак а 14-00. Запрашаюцца ўсе ахвотныя, уваход вольны.