У апошнія дні ў Оршы адразу чатыры сям'і атрымалі падвойны працяг! На два чалавекі больш стала ў сямействах Сухадольскіх, Хуцкіх, Бурых і Русецкіх. Прычым з маладых матуляў толькі Вераніка Сухадольская сама выйшла з двойні.
Сухадольскія назвалі сваіх дзетак Аляксеем і Яўгенам, Хуцкія Ніколлю і Платонам, Русецкія Вячаславам і Ўладзіславам, Бурыя пакуль вызначыліся з адным імём - дзяўчынку назвалі Віялетай, хлопчыку імя прыдумаюць бліжэйшым часам.
Загадчыца Аршанскай гарадской радзільні Іна Крачак паведаміла tut.by, што неўзабаве яшчэ ў 8 сем'ях народзяцца двайняты.