Гэта той самы Еўраопт супраць якога выступалі жыхары дома №10 па завулку Дальняму. Справа ў тым, што ў мінулым месяцы жыхары гэтага дому нечакана для сябе даведаліся, што крама будзе пастаўлена проста ў іх у двары. Баючыся нязрочнасцей, частка жыхароў гэтага дому звярнулася ў выканкам з просьбай перанесці будаўніцтва - на Заходняй шмат тэрыторыяў дзе можна будаваць новыя крамы.
Па просьбе жыхароў чыноўнікі правялі сустрэчу на якой былі і супрацоўнікі выканкаму, і прадстаўнік Еўраопту і жыхары суседніх дамоў. Сход паказаў расколатасць жыхароў раёна - нехта з іх выступаў катэгарычна за будаўніцтва, нехта катэгарычна супраць. На сход, нават, запрасілі ўчастковага міліцыянта, каб не дапусціў распалення жарсцяў. На днях па выніках сходу прышоў адказ - паводле яго большая частка прысутных на сходзе выказаліся за працяг будаўніцтва крамы. Варта адзначыць, што на самім сходзе і тыя хто выступаў за і тыя хто выступаў супраць адмовіліся галасаваць публічна, бо раскол быў прыблізна 50/50 і кожны бок баяўся прайграць. Але чыноўнікі пад час сходу пад запіс апісалі меркаванне прысутных і па іх пажліках аказалася, што большасць выступіла за Еўраопт.
Плануецца, што крама адчыніцца яшчэ да Новага году.