21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

«Жэстачайшэ» пра заробкі

22.11.2019 21:59

4753 прагляду, 20 каментароў

Лукашэнка выказаўся пра Віцебскую вобласць, нізкія заробкі і палюбоўніц. Зноў пагражаў турмой і выказваўся пра «па 500».

Пятніцу Аляксандр Лукашэнка правёў у Віцебскай вобласці. На гэты раз гнеў прэзідэнта абрынуўся на аграпрамысловы комплекс рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што час эксперыментаў скончаны.

"Я азнаёміўся з праектам указа, які вы нібыта калектыўна выпрацавалі і хочаце, каб я яго падтрымаў. Асноўныя палажэнні прадугледжваюць радыкальную перабудову ўсёй сістэмы кіравання агракомплексам вобласці, а прапанаваны ўзбуйнены холдынг зойме дзве траціны яе тэрыторыі. Калі вы атрымалі адмоўны вопыт чатырох холдынгаў з пяці, вы хочаце стварыць яшчэ гіганцкі звышхолдынг? Як разумець вас тады? Мне ж падпісваць указ і несці за яго адказнасць. Гэта вялікія выдаткі. Вы сабраліся сюды не для таго, каб адмаўчацца: вось скажу, а заўтра мяне выганяць ... Ніхто нікога не выганіць, калі вы будзеце нармальна працаваць. А калі хтосьці асмеліцца гэта зрабіць, то ён сам будзе выгнаны з гэтай вобласці.

Не трэба самазаспакойвацца кіраўнікам іншых абласцей. У нас прыкладна такая ж сітуацыя ва ўсіх усходніх абласцях. І ў Магілёўскай, і ў Гомельскай. Ім таксама прыйдзецца прадпрымаць надзвычайныя меры. Там пасля замены кіраўнікоў абласцей яны варушыцца быццам бы пачалі. Але гэтага мала. Трэба прадпрымаць тэхналагічныя і арганізацыйныя меры, каб справіцца з праблемамі, якія там існуюць".

За пяць апошніх гадоў аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці паменшыўся амаль на 2%. "У вас поўная стагнацыя. Вы коціцеся ў адваротны бок", - звярнуў увагу адзіны прэзідэнт Беларусі. Віцебская вобласць адзіная, дзе сярэдні надой на карову складае менш за 4 тыс. кг. Нізкая інвестыцыйная актыўнасць, падзенне экспартнага патэнцыялу і як вынік пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў. Доля стратных арганізацый расце, а іх удзельная вага максімальная сярод усіх абласцей у рэспубліцы.

"Абсалютна недапушчальна тое, што ад такой працы (калі гэта наогул можна назваць працай) пакутуюць людзі. Ад нашай неарганізаванасці, нераспарадлівасці, трэба шчыра сказаць, і ад бязладнасці саміх людзей. Але бязладнасць нашых падначаленых пачынаецца заўсёды з нас. Скарачэнне занятых у галіне і іх нізкая заработная плата ўжо нікога не здзіўляюць. Як інфармуе Белстат, 37% работнікаў сяла Віцебскай вобласці атрымліваюць зарплату ніжэй 500 рублёў, а 40 арганізацый нават не могуць забяспечваць яе рэгулярную і самастойную выплату. Прытым у мяне складаецца меркаванне, што калі мы гаворым 500 рублёў, гэта ў некаторых гаспадарак налічаная зарплата, а выдаеце вы яе па частках — па 100-150. І лічыцца, што ў вас сярэдняя зарплата 500. Каго вы падманваеце?" - задаў рытарычнае пытанне прэзідэнт, паведамляе яго прэс-служба.

Адно з патрабаванняў Лукашэнкі тычылася стварэння спрыяльных умоў, каб прыцягваць на працу ў інтэграцыйныя структуры прафесіяналаў, якія могуць наладзіць эфектыўную працу. "Яны ж сілай не пойдуць, - сказаў ён. - Вы з імі дамовіцеся. А дамовіцеся, калі ім добра заплаціце, за зарплату. Дзесьці, можа, і кватэру даць. Спецыялістам трэба плаціць. Спецыялісты ва ўсім свеце вельмі дорага каштуюць. Знайдзіце не сваякоў, не сыноў, не палюбоўніц, не палюбоўнікаў, а добрых спецыялістаў і накіруйце туды. Калгасы, саўгасы павінны быць пакуль. Улічыце сацыяльную базу - клубы, крамы, школы ... З Віцебска будзеце кіраваць? Таму захавайце калгасы гэтыя і саўгасы тэрытарыяльна і арганізацыйна, як яны ёсць, з разліковымі рахункамі. Інтэграцыйная структура на чале - гэта сыравінныя зоны па малаку і мясе. Яны павінны працаваць на вас. Ад сыравінных зон мы не адмовімся".

"Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласьці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? Дык давайце мы павернемся да іх."

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Жэстачайшэ» пра заробкі

Лукашэнка выказаўся пра Віцебскую вобласць, нізкія заробкі і палюбоўніц. Зноў пагражаў турмой і выказваўся пра «па 500».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение