«Прафсаюзная платформа», як назвалі гэты дакумант яе ініцыятары, гэта 32 пукнты, якія ў канчатковым выглядзе будуць прэзентаваныя ўладам. Але пакуль гэтая платформа праходзіць грамдскія абмеркаванні. Прычым, хаця гэта і прафсаюзны дакумант, паўдзельнічаць у абмеркаванні можа любы ахвотны, Такой магчымасцю скраысталіся некаторыя аршанцы ў гэтую нядзелю, калі ў Оршы быў зладжаны круглы стол па абмеркаванні платформы.
На мерапрыемстве была агучаная сама ідэя платформы і тое як яна абмяркоўваецца па ўсёй краіне. У платформе ёсць пункты як такія якія тычацца кожнага канкрэтнага рабочага, напрыклад, адмяніць павелічэнне пенсійнага ўзросту, так і агульныя, напрыклад правесці рэформу судовай сістэмы з выбарнасцю суддзяў, а не іх прызначэннем прэзідэнтам.
Як падтрымку падатковымі ільготамі малога і сярэдняга бізнэсу, так і стварэнне празрыстай сістэмы падаткаабкладання і расходвання бюджэтаў.
Абмеркаванне платформы адбываецца як у жывую на такіх кольных сталах, так і ў інтэрнэце. Толькі пасля абмеркаванняў, якія будуць цягнуцца яшчэ даволі доўгі час, прапановы з 32 пунктаў будуць пададзены ва ўрад краіны для прыняцця.