06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Даклад па экспазіцыі

26.11.2019 11:24

2925 праглядаў, 3 каментара

Прапануем вашай увазе даклад Паліны Сцепаненкі з літаратурна-краязнаўчай экспазіцыі, якая прайшла ў Оршы 23 лістапада і была прысвечана Караткевічу

Напрацягу тыдня Караткевіча наш сайт будзе публікаваць даклады, якія былі зачытаныя на канферэнцыі. Прапануем сёння вашай увазе даклад Паліны Сцепаненкі. Калі ж вам складана чытаць даклад у тэкставым выглядзе, то ўнізе гэтай старонкі вы пабачыце яго запісаным на відэа.

Паліна Сцепаненка “Прапановы па экспазіцыі дома сям’і Караткевіча ў Оршы, вуліца Караткевіча 10”

Пры пабудове экспазіцыі вельмі важна не ператварыць мемарыяльны дом, дзе была напісана аповесць “Дзікае паляванне Караля Стаха” у склад старых рэчаў 50-70-ых гадоў.

Склад рэчаў, які ў большай ступені нагадвае танную вінтажную краму – адна з асноўных пастак, у якую можна патрапіць пры пабудове экспазіцыі ў доме сям'і Караткевічаў па вуліцы Караткевіча 10 ў Воршы.

Экспазіцыя такога роду будзе выклікаць толькі нуду.

Экспазіцыя, як і кніга – гэта гісторыя, якую музейны супрацоўнік распавязе наведвальнікам.

Таму ў экспазіцыі ў доме сям’і Караткевічаў варта абапірацца на тэксты Уладзіміра Караткевіча.

Рэчы ў такога роду экспазіцыі адыгрываюць ролю сімвалаў.

Рэліквіі, прадметы-сімвалы.

Дом сям’і Караткевічаў ўнікальны тым, што ён сапраўды мемарыяльны, гэта дом, які памятае пісьменніка, быў складзены ўласнымі рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе. Бацьку дапамагала ўся сям'я.

Даваены дом быў разбураны, сям'я не мела свайго жытла, вярнуўшыся з эвакуацыі. Гэты дом стаў сапраўдным выратаваннем. 23 лістапада на Караткевiчаўскiх чытаннях ў Воршы, выступіў гісторык Вiктар Лютынскi і распавёў пра пошукi ўсiх дамоў, дзе жыў Караткевiч у дзяцiнстве да Другой сусветнай вайны - усе будынкi не захавалiся, былi на вулiцы Ленiна i Карла Маркса. Распавёў таксама і пра дом, у якім сям'я жыла пасля вяртання з эвакуацыі да 1946 года - гэта малавядмы факт (адкрыццё Лютынскага) - дом па адрасе Пралетарская 50, захаваўся.

Дом, складзены бацькам пісьменніка ў 1946 годзе, пацяперпеў нязначныя змены.

Дом сям’і Караткевіча дакладна апісаны ў рамане “Нельга забыць”.

На гэты тэксты варта арыентавацца пры пабудове экспазіцыі.

Пачынаючы з 85-й старонкі 3-га тома збору твораў Караткевіча можна фактычна апісана ўсё, што можа быць прыцягальнага ў доме.

Раман “Нельга забыць” – кніга, дзе Ворша апісаная з фатаграфічнай дакладнасцю, хаця большая частка дзеяння адбываецца ў Маскве.

Прыезд у Воршу, шлях з вакзала да вуліцы Касманаўтаў (цяпер Караткевіча) апісаны ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”. Твор мае падназоў “Раман амаль што сентыментальны. Першы раз быў надрукаваны ў 1962 годзе пад назвай “Леаніды не вернуцца на Зямлю”.

Галоўны герой “Раману амаль сентыментальнага” прыязджае ў родны горад, які ў рамане мае назву Востраў. Горад Востраў цалкам адпавядае Воршы. Горад пазнавальны ў дэталях, пачынаючы ад прывакзальнай плошчы, да вуліцы, на якой героя Караткевіча сустракае маці.

Вось фрагмент рамана, які апісвае прыбыццё героя ў Воршу:

“Гарбаты віядук перакінуўся цераз пуці ад агнёў станцыі кудысці ў цемру. У цемры глуха шапацелі галіны таполяў з рэдкімі жоўтымі кроплямі агнёў, што заблыталіся. На маленькай плошчы за віядукам. Толькі ў адным акне аўтобуснай станцыі ледзь свяціўся цьмяны агеньчык. Ён ішоў вулкаю прадмесця паўз сонныя дамы ў захмараных садах. Вуліца адным канцом ўпіралася ў галоўную вуліцу, другім у Дняпро. Ён ішоў вельмі павольна, здзіўляючыся, як кожны раз, якімі маленькімі сталі дамы, якімі высокімі, ў параўнанні з імі сады. Яшчэ здалёк, за чатыры хаты, пачуў усхваляваны радасна-залівісты брэх куртатага Тобса. Калі ён штурхнуў фортку і прайшоў алейкаю да ганка, у адным акне загарэлася святло: маці пачула брэх, адразу ўсё зразумела і ўстала. Ён не паспеў нават пазваніць, як дзверы адчыніліся. Маці стаяла перад ім у пуховай хусціне, накінутай на плечы. І ён пераступіў парог. Позна ўначы, засынаючы ў сваім пакойчыку, ён доўга слухаў подыхі начнога ветру, сачыў, як святло вулічнага ліхтара цьмяна скача паміж яблынь, пахаваных у снезе. Гэта была Радзіма роднае гняздо, тое што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём. Ён змежыў вочы ў зіхценні вогненых плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былі Радзімай: усе тыя, што адыйшлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што яшчэ будуць”.

На сёння – захаваўся дом, дзе герой Караткевіча бачыў прарочыя сны, панадворак, алейка, дзе сустракае маці.

Захавалася і ліпа, шум у голлі якой слухаў Караткевіч.

Вуліца захавалася. І кожны цікаўны прыхільнік творчасці можа прайсці маршрутам героя “Раману амаль сентыментальнага” – „Нельга забыць”. Варта толькі прыехаць у Воршу.

Лялька Цар Ірад – самы загадкавы прадмет у наборы рэчаў, у своесаблівым рэлікварыі, які паказвае маці галоўнаму герою рамана Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць” – Андрэю. Лялька “цар Ірад” – адзіная рэч, якую прабабка героя, жонка пакаранага смерцю паўстанца 1863 года, павезла ў высылку Сібір:

“На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, батлеечная лялька – цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны медальён. Адзін медаль быў “За ўціхаміранне”, другі інсургенцкі са зламаным крыжам і Пагоняй. Неяк дзіўна было браць іх у рукі. Пацямнелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога зараз ужо не абыходзлі. – А вось гэта добра, – сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага “цара Ірада”, – гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі. Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы. Ён варушыў рукамі і схіляў галаву. – Яго ледзе не адабралі ў тваёй прабабкі. Нейкі дурань з чугуннымі мазгамі палічыў, што гэта антыдзяржаўны намёк. Яна наблізіла Ірада да сябе і зараз глядзела яму проста ў шкляныя вочы. Ірад замахнуўся на яе рукой. – Бач ты, які злосны, – маці раптам зусім па-маладому засмяялася. – Трэба будзе яго, Андрэйка, пасля мяне ў музей здаць. Разам з усім”. Раман Уладзіміра Караткевіча ”амаль што сентыментальны “Нельга забыць” упершыню з’явіўся пад назвай “Леаніды не вернуцца на зямлю” быў надрукаваны ў часопісе “Полымя” 1962 год, №5-6.

Экспазіцыю дома сям'і Караткевіча ў Воршы варта заснаваць на прадметах-сімвалах, фотаздымках з апошняга падарожжа па Прыпяці і тэксце рамана “Нельга забыць”.

1. У вітальні падрабязная інфармацыя пра дом і пісменніка. Тут жа мультымедыйны экран, дзе можна тую зсамуі інфармацыю праслухаць, пабачыць фотаздымкі мясцін Оршы, звязанай з жыццём і творчасцю КАраткевіча. Паглядзець фрагменты з фільма “Дзікае паляванне Караля Стаха”.

2. У вялікім пакой – прастора для правядзення літаратурных вчераны. Сцены ачышчаныя да першапачатковых шпалераў альбо тэхнік 2накта”, у якім афрмаляліся сцены дамоў у 50-ыя галы. Першапачатковы выгляд сцен варта аднавіць. І на сценах вялікага пакоя размесціць фотаздымкі аўтарства Валянціна Ждановіча з апошняга падарожжа Уладзіміра Караткевіча па Прыпяці. Варта адзначыць, што дачка фатограф Рэгіна Ждановіча адшукала ў прыватным архіве негатывы малавядомых фотаздыкаў. Па вялікім пакоі – усё. Тут павінна быць лаканічна.

3. У малым пакойі аднавіць атмасферу рамана “Нельга забыць” і зямсціць скрыню з рэліквіямі. Дзе ўзяць экспанаты? – закупіь ў антыкварыяце альбо ў калекцыянераў. Калі не будзе такой магчымасці – зрабіць копіі, усё, што апісана ў рамане ёсць ў музеі Нацыянальным у Вільні, дзе хтуэчй за зсё гэтыя прадметы і бачыў Уладзімір Караткевіч.

23 лістапада 2019 года, Караткевічаўскія чытанні, Орша

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Даклад па экспазіцыі

Прапануем вашай увазе даклад Паліны Сцепаненкі з літаратурна-краязнаўчай экспазіцыі, якая прайшла ў Оршы 23 лістапада і была прысвечана Караткевічу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение