Напярэдадні аршанскія музыкі выпусцілі афіцыйнае відэа на песню "Кто-то. Реквием". У "Пані Хіды" неўзабаве выйдзе новы альбом, які гурт нядаўна анансаваў у інтэрнэце. Ён будзе мець назву "7.30". 5-га снежня гурт выступіць з канцэртам у клубе "Berlin" на Тучынскім завулку, 2 у Менску. Уваход на канцэрт свабодны. Пачатак а 19:00. А напярэдадні "Пані Хіда" была ў прамым эфіры радыёстанцыі "Сталіца" ў перадачы "Крок да рока".
Музыкі так распавялі пра відэа, якое падрыхтавалі напярэдадні канцэрту:
"Мы рыхтавалі візуалізацыю канцэрта. Вакаліст, Валодзя Сакалоў, сказаў, што ён ведае, які відэашэраг патрэбны для песні "Кто-то". Рэалізацыю ўзяў на сябе Сяргей Ляшэвіч, барабаншчык. Атрымалася выразна сумна... Вырашылі апублікаваць. Але чамусьці не змаглі гэта зрабіць адразу: нешта пастаянна спыняла... Бо мы не ведаем гэтаму пачатку і завяршэння..."