Яна Карпава не простая дзяўчына, гэта прыгажуня на «колах». У яе захворванне ног, таму перасоўвацца самастойна Яна не можа. Да сустрэчы з Аляксеем Талаем, аршанскім прадпрымальнікам, дзяўчына выходзіла на вуліцу толькі з дапамогай маці ці сяброў. Гэтая сустрэча пару гадоў таму прынесла Яне магчымасць перасоўвацца самастойна, Аляксей Талай падарыў электрычны вазок. За гэтыя два гады дзяўчына навучылася віртуозна кіраваць сваім сродкам перамяшчэння.
Зусім нядаўна Яна стала выпускніцай.
Не ў яе характары сядзець на шыі ў родных, таму вынік не прымусіў сябе чакаць. Яна знайшла працу аператара колл-цэнтра ў кампаніі "ЛД - Юніён". Яе будучага кіраўніка зусім не збянтэжыў факт таго, што ў дзяўчыны ёсць свае патрэбы. Адзіная праблема, гэта стромкі ганак без пандуса.
Даведаўшыся аб гэтай праблеме, Аляксей Талай, кіраўнік супольнасці прадпрымальнікаў «Чистые Помыслы», вырашыў дапамагчы Яне, каб і тут дзяўчына не залежала ад дапамогі старонніх людзей.
Дырэктар піларамы ПВГУП «Форэст- М» Міхееў Аляксандр Іванавіч і яго намеснік Лешчанка Алег Аляксандравіч падтрымалі ініцыятыву «Чистых Помыслов» і прынялі ўдзел у гэтым праекце.
Як вынік Яна прыходзіць на працу і сыходзіць з яе цалкам самастойна.