Клуб-пракат гульнявых прыставак, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай 27 перад новым годам увёў новую паслугу - пракат раставых лялек. Гэта такая лялька-касцюм у выглядзе ўсім вядомага казачнага ці мульцяшнага героя, які апранаецца на чалавека. Такія строі часта выкарыстоўваюцца для рэкламных акцыяў, дзіцячых (ды і дарослых) мерапрыемстваў, карпаратываў. Дзіўна, але да гэтае пары бліжэйшы горад дзе можна было арэндаваць раставы касцюм - Мнск. Цяпер гэтая паслуга з'явілася і ў нашым горадзе ды яшчэ і амаль у два разы танней чым сталічныя кошты.
На сёняшні дзень арэндаваць можна парачку Карласана і Мадмуазэль Фрэкен Бок, а пасля Новага году з'явяцца і дадатковыя строі: конь Юлій, Міньён і г.д. Улічваючы, што набліжаецца Новы год, то дамаўляцца пра арэнду лепш загадзя. Тэлефон для даведак: +375 29 735-84-22 з 11-00 да 21-00.