Вечарам 14 снежня ў раёне чыгуначнага вакзала адбылося незвычайнае навагодняе шоў. Мерапрыемства было прымеркаванае да ўключэння галоўнай чыгуначнай ялінкі. Былі тут і Дзед Мароз, і конкурсы, і добрыя героі, якія дапамагалі хлопчыкам, дзяўчынкам і іх бацькам выйграваць у конкурсаў. А кожны конкурс, як гэта бывае перад Новым Годам, набліжаў вялікую кампанію прысутных да канчатковай перамогі - запалення ялінкі.
Ялінка каля Дома чыгуначнікаў традыцыйна самая лепшая ў горадзе, ці, прынамсі, адна з лепшых: яна натуральная, яна з густам упрыгожана ды яшчэ і круціцца вакол сваёй восі.
На фота: на запаленне ялінкі сабралося некалькі соцен чалавек