Адносіны паміж назіральнікамі і старшынёй камісіі на участку № 20 Сененскай акругі (знаходзілася ў школе № 1 Дуброўна) не заладзіліся амаль адразу. Спачатку назіральнікі звярнулі ўвагу выбарчай камісіі, што скрыні для галасавання не бачныя з месца назіральнікаў. А на другі і трэці дзень датэрміновага галасавання назіральнікі выявілі ў выніковых пратаколах камісіі арыфмітычныя памылкі — распавёў нам былы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Міхаіл Чэмурака. Па яго словах па поваду памылак у пратаколах быў зварот у акруговую камісію, якая прызнаа наяўнасць памылкі, але не палічыла гэта парушэннем, сказаўшы, што гэта проста спрацаваў «чалавечы фактар». І, нарэшце, распавядае кандыдат, пад час падліку галасоў на ўчастку было налічана 19 сапсаваных бюлетэняў. Назіральнікі змаглі дамагчыся, каб стопку сапсаваных бюлетэняў пералічылі, паказаўшы назіральнікам. У стопцы з 19 бюлетэняў выявілася 9 з галасамі на карысць кандыдата Старавойтава без прыкметаў псавання. Па гэтай акрузе разбіральніцтвы будуць ісці яшчэ доўга.
Але тое, што тычыцца самога суда... На падлік галасаў на ўчастак прыйшоў і сам кандыдат у дэпутаты, што дазволена выбарчым кодэксам. У пэўны момант кандыдат дастаў мабільнік, каб адказаў на паведамленні ў мэсэнджэрах. Гэта выклікала нервовую рэакцыю з боку старшыні камісіі — яна абвінаваціла кандыдата ў тым, што ён вядзе здымкі і папрасіла яго пакінуць памяшканне выбарчага ўчастку. На гэта кандыдат заявіў, што такое рашэнне (пра выдаленне з участка) можна прыняць толькі на паседжанні камісіі, а не па рашэнні аднаго толькі чалавека. Замест таго, каб абвесціць паседжанне камісіі, старшыня выклікала міліцыю. Міліцыянтам Міхаіл таксама спрабаваў патлумачыць законны парадак выдалення назіральніка і ўвогуле, што падставаў для яго выдалення не было. Пасля некаторага часу дэбатаў пра законнасць яго выдалення, Міхаіл пагадзіўся сыйсці з участка, каб не абвастраць канфлікт. На гэтым канфлікт не спыніўся. Па словах Чэмуракі, старшыня камісіі напісала на яго парадку 5 заяваў у міліцыі, у прываатнасці за абразу, за непадначаленне законным патрабаванням і г.д. Усе яны акрамя адной пасля праверкі не атрымалі працягу з-за адсутнасці парушэння. У сваю чаргу і кандыдат напісаў заяву ў міліцыю на хлусню з боку старшыні камісіі і адной з праўладных назіральніцаў, якія сцвярджалі, што ён здымаў відэа на ўчастку.
Адзінае абвінавачанне, якое дайшло да суда — непадначаленне законным патрабаванням службовых асобаў. Тычыцца яно таго, што Міхаіл не адразу пакінуў участак для галасавання пасля таго як гэтага запатрабавалі супрацоўнікі міліцыі, а спрабаваў даказаць, што мае рацыю. Суд адбудзецца 23 снежня а