Нагадаем, што правапарушэнне ў якім абвінавачвалі Міхаіла Чэмураку тычылася яго ўдзеле ў назіранні на 20 участку Сененскай выбарчай акругі пад час парламенцкіх выбараў. Паміж назіральнікамі на гэтым участку і кіраўніцтвам выбарчай акругі ўзнік узаемны недавер і прэтэнзіі, якія выліліся ў тое, што старшыня камісіі абвінаваціла тады яшчэ кандыдата ў дэпутаты ў тым, што ён вядзе відэаздымкі на ўчастку. Міхаіл катэгарычна адмаўляў гэта і калі яму загадалі сыйсці з участку паспрабаваў давесці сваю рацыю.
Тым не меньш гэты эпізод і тое, што Міхаіл не адразу сыйшоў з участку па патрабаванні міліцыянтаў суд палічыў непадпарадкаваннем законным патрабавання прадстаўнікоў улады. Суд не пачынаўся больш за месяц, а ў выніку распачаўся чамусці ў Оршы, а не ў Дуброўна. У выніку Міхаіл аштрафаваны на 45 базавых велічыняў, што на дадзены момант складае 1147,50 рублёў. Прадказальна, што Чэмурака не пагадзіўся з рашэннем суда і плануе абскарджваць яго.