У сацыяльнай сетцы "У кантакце" пачала працаваць суполка "Велосипедисты Орши". Адна з заяўленых мэтаў стварэння суполкі - аб'яднанне людзей для супольных катанняў па горадзе і паміж гарадамі.
Бліжэйшая вандроўка якая абмяркоўваецца ў суполцы - падарожжа ў Віцебск да якога запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Акрамя таго ў суполцы прадстаўленыя цікавыя навіна пра ровары з усяго свету, парады па абслугоўванні і рамонту ровараў, фота, відэа і г.д.