Перад публікай выступяць малады паэт Алесь Макарэвіч і малады рок-бард Арцём Гарбачэўскі. Хаця да абодвух гэтых выканаўцаў падыходзіць эпітэт "малады", але абодва яны ўжо даволі папулярныя не толькі ў Оршы.
Так, Алесь Макарэвіч праславіўся за кошт сваіх відэа-вершаў на ю-тубе. Гэта кароткія ролікі ў якіх ён чытае свае вершы, але выглядаць яны хутчэй як мастацкія кліпы. Раней да такой формы папулярызацыі паэзіі белларускія творцы амаль не прыбягалі. Тым не меньш, сёння па колькасці праглядаў Макарэвіча можна назваць самым папулярным паэтам Беларусі, але толькі па версіі ю-туба.
Другі творца таксама знакаміты для аршанцаў - Арцём Гарбачэўскі. Яшчэ ў Оршы ён не рэдка выступаў са сваімі аўтарскімі песнямі, збіраў аншлагавыя кватэрнікі. Некалькі год таму Арцём пераехаў у Санкт-Пецярбург дзе сёння выступае ў даволі папулярным гурце "Мосты и молнии". Гурт гэты мае рэгулярныя канцэрты ў Піцерскіх і Маскоўскіх клубах, выступае на радыё. Так атрымалася, што ў паслянавагодні перыяд, калі ў музыкаў звычайна час зацішша, Арцём вярнуўся ў родную Оршу і гатовы выступіць са старымі і новымі песнямі.
Творчая вечарына адбудзецца 11 студзеня а 12-00 па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.