Песня з серыяла "Вядзьмак" ці "Вядзьмар" стала сусветных хітом, як і сам серыял. Прычым песня, якая ў арыгінале пісалася на англійскай мове, ужо перакладзена на многія іншыя ў тым ліку на украінскую і расейскую настаў час перакласці яе і на беларускую мову.
Асабліва прыемна для нас, што па-беларуску гэты хіт выканала ўраджэнка Балбасава сёння вядомая як спявачка LEAR. Яна працуе ў творчым тандэме з яшчэ адным ураджэнцам Аршаншчыны Ўладзіславам Лепяшынскім, які стаў мэнэджэрам і час ад часу кампазітарам для маладой спявачкі. А пераклад арыгінальнага тэксту зрабіў вядомы паэт Віталь Рыжкоў. Хаця папярэднія песні LEAR таксама ўжо маюць сур'ёзную папулярнасць, можна сказаць, што гэты трэк стане абсалютным хітом для Беларусі. Меньш чым за суткі на ю-тубе відэа песні сабрала больш за 10.000 праглядаў і больш чым тысячу лайкаў. Прапануем і вам ацаніць творчасць нашых землякоў.