03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Вырашылі ўзвесці будынак

26.01.2020 09:41

3371 прагляд, 1 каментар

Аршанскія ўлады праз чатыры гады пасля знішчэння музея Заслонава вырашылі яго аднавіць.

Партызанскі камбрыг Канстанцін Заслонаў займаў пачэснае месца ў савецкай прапагандзе. Яго імя сапраўдны сімвал барацьбы за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў. Прапаганда ў тым, што пра Савецкім Саюзе "атраду дзядзькі Косці" прыпісалі знішчэнне 96 эшалонаў, хаця насамрэч нават сам камбрыг прызнаваўся ў дзённіку, што пушчаныя пад адхон былі толькі 6. "Толькі" — слова параўнання з 96, бо нават 6 знішчаных эшалонаў — ужо подзвіг у тых умовах. Але ў СССР кіраўніцтва імкнулася да павелічэння лічбаў, атрад Заслонава не выключэнне. У Оршы быў створаны музей кіраўніка атрада, пра яго ў 2014-м выйшаў рэпартаж, але ў 2016 годзе ў ліпені ў выніку ўрагану будынак (на фота), якому было больш за 100 гадоў, прызналі аварыйным і знеслі. Экспанаты музею на звычайным трактарным прычэпе перавезлі ў стары будынак педагагічнага каледжа.

Яшчэ пры існаванні будынка тагачасны чыноўнік Алег Смірноўскі афіцыйна абяцаў рамонт музея. Аднак павольнае рашэнне пытанняў у выканкаме і моцны ураган змянілі планы. Пакуль адсутнічае пастаянная экспазіцыя музея гісторыя і культуры, часткова экспазіцыя музея Заслонава знаходзіцца там. Цяпер планы змяніліся ізноў — музей Заслонава будзе існаваць асобна, пад яго ўжо вылучана зямля, вызначаецца падрадная арганізацыя, а ў лютым распрацуюць праектна-каштарысную дакументацыю.

Акрамя таго, згодна з папярэднімі планамі Аршанскага райвыканкама, у музеі будуць створаныя экспазіцыі па воінах-"інтэрнацыяналістах", якіх СССР ў 70-80-яя гг. пасылаў на вайну ў Афганістан, а таксама ў цэлым пра Аршаншчыну ў час ІІ Сусветнай вайны. Верагодна, музей адчыніцца ў 2021 годзе. Пасля ўзвядзення будынка неабходна будзе ўладкаваць там ўсе экспанаты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вырашылі ўзвесці будынак

Аршанскія ўлады праз чатыры гады пасля знішчэння музея Заслонава вырашылі яго аднавіць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение