06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Права на сходы

12.06.2014 13:19

2346 праглядаў, 0 каментароў

Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў - паведамляе ПЦ "Вясна"

Хрыстафор Жаляпаў, каардынатар Руху "За Свабоду" па Віцебскай вобласці, даслаў ліст старшыні гарвыканкаму Віктару Нікалайкіну. У лісце – просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму №881, прынятае ў 2009 годзе, падчас кіравання папярэдніка спадара Нікалайкіна на гэтай пасадзе. Умовы, выкладзены ў п. 3 гэтага рашэння, абмяжоўваюць права гараджан на публічнае выказванне сваіх меркаванняў шляхам арганізацыі мітынгаў, пікетаў і сходаў.

Паводле Хрыстафора Жаляпава, цяперашні старшыня гарвыканкаму можа выправіць сітуацыю:

"З часу прыняцця рашэння гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных акцый ніводнага падобнага мерапрыемства па ініцыятыве актывістаў дазволена не было! Праблема ў невыканальных умовах: паводле рашэння, заяўнік мусіць разам з заяўкай падаць у мясцовыя адміністрацыі і копіі дамоў на абслугоўванне акцыі супрацоўнікамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі. Указаныя ў рашэнні структуры ўхіляюцца ад заключэння дамоў любым чынам, і змусіць іх да гэтага немагчыма нават праз суд! Гэтаксама не дапамагаюць звароты ў суд, калі мы падаем скаргі на чыноўнікаў, якія нам адмаўляюць: суддзі зноў-такі спасылаюцца на гэтае рашэнне гарвыканкаму і настойваюць, што яго выкананне абавязковае, хоць яно супярэчыць заканадаўству аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў".

Звяртаючыся да Віктара Нікалайкіна, актывіст Хрыстафор Жаляпаў згадвае, што ўжо даўно ведае старшыню гарвыканкаму, і лічыць яго не найгоршым з чыноўнікаў. Аднак станоўчага адказу спадар Жаляпаў не атрымаў:

"Адказу ад Нікалайкіна я не атрымаў увогуле. Мусіць, мой зварот быў перанакіраваны, і адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Шломы. І спадар Шлома зноў паўтарыў аргументы, якія віцебскія актывісты чулі ўжо не аднойчы: што просьба змяніць рашэнне гарвыканкаму беспадстаўная. Бо рашэнне прайшло юрыдычную экспертызу, зацверджана, а значыць прызнана дасканалым…"

Актывіст кажа, што яму больш нічога не застаецца рабіць, як звартацца да старшыні гарвыканкаму паўторна. Ён піша: "Я памятаю, як у 1990-я гады, калі я быў дэпутатам гарсавету, Вы, тады начальнік аддзела гарвыканкаму, адказна рэагавалі на пытанні, пастаўленыя дэпутатамі. І я памятаю, колькі карыснага для людзей мы разам зрабілі за тыя 9 гадоў! Таму я разлічаў, што Вы з усёй сур'ёзнасцю паставіцеся да майго ліста наконт рашэння гарвыканкаму пра арганізацыю вулічных масавых акцый. Але адказ прыйшоў за подпісам намесніка, ад якога я не чакаў станоўчых высноваў. Я лічу, што Вы не дужа ўважліва чыталі мой ліст і недастаткова сур'ёзна ўспрынялі наяную праблему – што напрацягу 5 гадоў у Віцебску парушаецца артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Хрыстафор Жаляпаў зноў чакае адказу ад старшыні гарвыканкаму і спадзяецца на асабісты адказ. Бо праблема немагчымасці правесці масавыя акцыі закрнула ўжо не толькі горад Віцебск і вобласць: узор рашэння віцебскіх чыноўнікаў распаўсюдзіўся па ўсёй Беларусі. Віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" юрыст Аляксей Гаўруцікаў прааналізаваў рашэнні мясцовых уладаў – не толькі на Віцебшчыне, але і ў другіх абласцях. Высветлілася, што падобныя дакументы, дзе прапісана неабходнасць заключаць папярэдне дамовы на абслугоўванне акцый, дзейнічаюць і ў шэрагу раёнаў Гомельшчыны, Магілеўшчыны, Брэстчыны…

40 рашэнняў мясцовых органаў улады рэгламентуюць, каб грамадзяне заключалі дамовы папярэдне, перад акцыямі, яшчэ не атрымаўшы на іх дазвол. І толькі 28 рашэнняў маюць змест, які адпавядае патрабаванням заканадаўства і не вымагае ад грамадзяняў нейкіх дадатковых крокаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Права на сходы

Віцебскі актывіст заклікае старшыню гарвыканкама змяніць рашэнне наконт масавых мерапрыемстваў - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение