03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Помнік адчыняць у жніўні (фота)

09.02.2020 13:07

3368 праглядаў, 0 каментароў

У польскай Торуні ўжо амаль гатовы да адкрыцця адноўлены помнік аршанскага скульптара

Помнік жаўнерам паветраных войскаў Польшы ў Торуні быў адчынены ў 1937 годзе, бо ў гэтым горадзе знаходзілася вучэльня польскай авіяцыі. Аўтарам помніка стаў ураджэнец Оршы Міхал Каменскі. Дарэчы, яго брат Канстанцін - таксама аршанец па нараджэнні - служыў у польскай авіяцыі. Сам Міхаіл збег у Польшу ў часы грамадзянскай вайны і калі у Польшы ён быў ужо даволі вядомым мастаком, яго сям'я якая засталася ў СССР падлегла рэпрэсіям па выдуманым абвінавачанні ў шпіянажы на карысць заходняй суседкі. Некаторыя з іх былі расстраляныя.

Помнік у Торуні быў знішчаны гітлераўцамі, але засталося шмат яго фотаздымкаў і менавіта па гэтых фотаздымках горад Торунь і вырашыў аднавіць яго. Сам горад выдзяліў толькі частку сродкаў на аднаўленне помніка, другую частку збіралі праз дабрачынныя арганізацыі. І хаця сам помнік ужо гатовы да адкрыцця, паўнавартасна яго можна будзе пабачыць толькі ў жніўні калі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. Такі доўгі тэрмін звязаны з тым, што акрамя помніку рэканструюецца яшчэ і парк у якім пастаўлена скульптура - паведамляе торуньскае аддзяленне газеты "wyborcza".

Міхаіл Каменскі нарадзіўся ў 1893 годзе ў Глякаве пад Оршай і быў забіты гітлераўцамі пад час Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе. Як выхадзец з шляхетнай сям'і па першым часе, ён атрымаў вайсковую адукацыю, але ў 1910-1914 гадах яшчэ і навучаўся мастацтву. У Першай сусветнай вайне служыў у Расейскім войску як афіцэр, двойчы быў цяжка паранены і адзін раз узнагароджаны. У 1917 годзе пайшоў на службу ў польскі корпус расейскага войска - у тыя часы вайскоўцы пачалі групавацца па нацыянальнай прыкмеце, з часам такія нацыянальныя вайсковыя падраздзяленні станавіліся асновай войскаў новых незалежных дзяржаў. Пасля адступлення корпуса на тэрыторыю незалежнай Польшы, Каменскі апынуўся ў Варшаве і да 1928 года заставаўся на службе. Пасля вяртання да грамадзянскага жыцця, стаў вядомым скульптарам і мастаком. У Польшы было шмат скульптураў зробленых аршанцам, частка з іх да нашых часоў не дажыла.

На фота: помнік створаны Міхаілам Каменскім у Торуні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Помнік адчыняць у жніўні (фота)

У польскай Торуні ўжо амаль гатовы да адкрыцця адноўлены помнік аршанскага скульптара

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение