Пра такую знаходку ў полі паблізу вёскі Блажко ў міліцыю паведамілі паляўнічыя ў канцы студзеня. На аглядзе месца здарэння следча-аператыўнай групай папярэдне ўстаноўлена, што парэшткі праляжалі ў зямлі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Далей яны паступілі ў Горацкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для правядзення судова-медыцынскага даследавання. Экспертам ўстаноўлена, што знойдзеныя парэшткі належаць мінімум тром людзям і даўнасць іх пахавання ўжо больш за 50 гадоў.
Гэта ўжо другі выпадак выяўлення частак чалавечага шкілета каля вёскі Блажко. Першы быў вясной мінулага года, тады таксама знайшлі снарады і гранаты. Гэта дало падставу меркаваць, што смерць напаткала людзей у баі. 26 чэрвеня астанкі траіх невядомых перапахавалі на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу савецка-польскай баявой садружнасці ў аграгарадку Леніна.
Дырэктар ДУК «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей» Святлана Макеева пацвярджае, што з кастрычніка