Аварыя адбылася ўчора 18 лістапада каля 17-30 на дарозе Лёзна-Арэхаўск на тэрыторыі Лёзненскага раёна. ДАІ паведамляе, што кіроўца легкавога РЭНО выехаў на сустрэчную паласу і там урэзаўся ў грузавы МАЗ.
Лёзна-Арэхаўск вузкая дарога, якая ідзе пасярод лесу. Кіроўцы тут часта набіраюць вялікую хуткасць і выязжаюць на сустрэчную, бо хаця дарога вузкая, яна звычайна вельмі пустая.
У выніку аварыі не абыйшлося без пацярпелых. Загінулі сам кіроўца, мужчына пасажыр і жанчына пасажырка. Яшчэ адна жанчына з легкавога аўтамабіля патрапіла ў бальніцу.