Без вестак прапаў Юры Бераснякоў. Сваякі падключылі да пошукаў адпаведную групу «Фенікс», што займаецца пошукам зніклых людзей.
На выгляд мужчыну 50 гадоў, рост каля 175 см. Ужо з траўня 2023 году ён не выходзіў на сувязь са сваякамі і блізкімі. Імаверна, можа быць у Расеі. Сам Бераснякоў паходзіць з Коханава Талачынскага раёну.
Калі мужчыну бачылі ў апошні раз, ён быў апрануты ў чорную куртку, светлыя джынсы і насіў карычневыя чаравікі.
Пошукавая суполка просіць паведаміць любую інфармацыю, якая даступная пра гэтага чалавека.
Кантакты: ПРА «Фенікс» +375(29)222-10-19 (Viber, WhatsApp, Telegram); або 102.