Падчас праверкі крамы ў індывідуальнага прадпрымальніка ў продажы знайшлі 23 адзінкі дэкаратыўнай касметыкі і бытавой хіміі неналежнай якасці — са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Пры гэтым у дзвюх адзінак дэкаратыўнай касметыкі тэрмін прыдатнасці скончыўся яшчэ чатыры гады таму.
Пастановай эканамічнага суду Віцебскай вобласці прадпрымальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкулу 13.11 КаАП.
У выніку камерсанта аштрафавалі на 160 рублёў. Судовая пастанова набыла законную моц, паведамляе прэс-служба эканамічнага суду Віцебскай вобласці.