Камунальныя службы ўжо пачалі пасыпаць дарогі пяском, але ўсе дарогі не магчыма абслужыць за адзін дзень. Таму некаторы час мы будзем мець аварыі з неахайнымі кіроўцамі.
Так, ужо ўчора ў другой палове дня на трасе М-8 з-за слізкай дарогі адбылася аварыя. Кіроўца фуры не справіўся са сваім аўтамабілем і выляцеў з дарогі.
А сёння раніцай - 13 лістапада - на вуліцы Магілёўскай, каля помніка Кацюшы, сутыкнуліся дзве легкавушкі. У абодвух выпадках пацярпелых няма, а прычына аварыі,відавочна,у слізкай дарозе.