Аршанец Станіслаў Сяліцкі стаў першым, каго на Віцебшчыне ўзнагародзілі юбілейным медалём "70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
92-гадовы мужчына дагэтуль вядзе актыўны лад жыцця, ён грае на скрыпцы ў народным клубе "Ещё не вечер" пры Гарадскім палацы культуры. Не так даўно Станіслаў Антонавіч выйграў раённы, а потым і абласны конкурс "Не стареют душой ветераны". Цяпер выступіць на рэспубліканскім конкурсе.