18:00

+3

9 м/с

994 гПа

21:00

+3

8 м/с

995 гПа

00:00

+2

7 м/с

996 гПа

03:00

0

7 м/с

997 гПа

06:00

-0

7 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Дзень роднай мовы (фото)

22.02.2020 21:51

2657 праглядаў, 0 каментароў

Традыцыйна міжнародны Дзень роднай мовы ў Оршы — адно з самых масавых мерапрыемстваў, якія праводзяць грамадскія арганізацыі

Міжнародны Дзень роднай мовы па рашэнні ААН адзначаецца штогадова 21 лютага, але ў гэтым годзе па закліку Аршанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы сябры кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў і ўсе ахвотныя адзначылі яго ў суботу 22 лютага. У гэтым годзе ўдзельнікаў святкавання на розных этапах было не меньш за 5 дзесяткаў чалавек - нехта прыйшоў да помніку, але не далучыўся да культурнай вечарыны, нехта наадварот прысутнічаў на другой частцы ўрачыстасці, але не прысутнічаў каля помніка Караткевіча. На аршанскае святкаванне прыехалі, нават, актывісты з Круглянскага раёна. З помніка Караткевіча ўсё святкаванне і пачалося.

А 12 гадзіне ўдзельнікі ўрачыстасці сабраліся каля помніка дзе ініцыятары распавялі пра сутнасць Дня роднай мовы, а потым некалькі сябраў розных арганізацый дэмакратычнай кааліцыі ўчынілі групавое чытанне верша Уладзіміра Караткеіча прысвечанага беларускай мове. Другая частка адбывалася ўжо ў памяшканні, якое - як і мінулым годзе - з цяжкасцю змяшчала ўсіх ахвотных. Тут былі віктарына, напісанне дыктоўкі, прызы і на заканчэнне вечара творчая частка з песнямі і вершамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Дзень роднай мовы (фото)

Традыцыйна міжнародны Дзень роднай мовы ў Оршы — адно з самых масавых мерапрыемстваў, якія праводзяць грамадскія арганізацыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение