Як мы ўсе памятаем, у мінулым годзе 3 феврался групоўка Ляпіс-98 праз 17 гадоў наведала Оршу. У зале ДКЖ у той вечар быў поўны аншлаг, а квіткі было не дастаць ўжо за месяц да канцэрту. За гэты год Міхалок стварыў яшчэ адзін цікавы праект пад назвай «Drezden», таму што сам ён нарадзіўся ў Дрэздэне ў 1972 годзе. У новую групу ўвайшлі: гітарыст гурта «Акіян Эльзы» серб Уладзімір Апсеніца і ўкраінскі саўнд-прадзюсар Віталь Цялезін.
У гэтым годзе нечакана для ўсіх хлопцы зноў едуць у Оршу з вялікім канцэртам, на гэты раз канцэрт адбудзецца ў сераду 18 сакавіка ў Вялікай зале Дома культуры чыгуначнікаў.
Нас як звычайна чакае прыемны вечар у коле сяброў, і лепшыя песні дзяцінства!