Аршанец, славуты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч — адзін з тых, хто бліскуча апісваў подзвігі нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Рэжысёр Наталля Бачышча паводле п'есы Караткевіча паставіла спектакль, які будзе бясплатна паказаны ахвотным 11 сакавіка. Мікалай Малашчонак у фэйсбуку крыху апісвае спектакль:
Вас чакае кранальная гісторыя з самымі нечаканымі падрабязнасцямі пра нашага славутага паўстанца і нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага! Хто ён — упарты нонканфарміст, летуценны юнак, палымяны рэвалюцыянер? Будзем разважаць над гэтым разам з вамі 11 сакавіка ў 19.00!
Спектакль адбудзецца па адрасе Менск, 3-ці Загарадны завулак, 11 (ст.м. Маладзёжная).