03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Смех і літаратура (фота)

11.03.2020 07:46

3114 праглядаў, 0 каментароў

У Оршу прыедуць цікавыя беларусы з захаду

Неяк так склалася, што дзеячы беларускай культуры з заходніх абласцей краіны нячастыя госці ў Оршы. Тым больш цікава, што ў гэтую пятніцу ў Оршу завітаюць адразу два вельмі цікавыя чалавекі.

Адзін з іх Яраслаў Іванюк — гэта польскі беларус з Падляшскага ваяводства, ці як у нас гавораць, з Падляшша. У першая палове 20-га стагоддзя бальшавікі даволі адвольна праводзілі межы паміж краінамі як унутры СССР, так і на міжнародным узроўні. Так і атрымалася, што некалькі соцень тысяч беларусаў без усялякай эміграцыі апынуліся ў іншай дзяржаве — у Польшы. Хаця працэс асіміляцыі адбываецца несупынна — моладзь ўсё больш пераходзіць на польскую мову і колькасць беларусаў на Падляшшы змяньшаецца, але і сёння беларуская культурна-адукацыйная інфраструктура на ўсходзе Польшы развіта, здаецца, больш чым у самой Беларусі. Яраслаў Іванюк — тыповы беларус, які ўжо некалькі пакаленняў жыве ў польскім беларускім асяродку. У 2000 годзе Яраслаў заняўся стварэннем беларускай электроннай бібліятэкі — на той момант цалкам унікальная справа. І вось ужо 20 год ягоны сайт «Камунікат» збірае беларускае слова па ўсім свеце, у бібліятэцы прадстаўленыя, нават, выданні беларусаў ЗША і Канады. Менавіта з мэтай прэзентацыі свайго сайта Яраслаў і прыедзе ў Оршу.

Другі заходні беларус, якога можна будзе пабачыць у пятніцу ў нашым горадзе — Віктар Шалкевіч. Адзін з найбольш запатрабаваных выканаўцаў аўтарскай песні і вядомы артыст тэатра ды тэлебачання апошні раз выступаў у Оршы ці не ў пачатку 90-х гадоў. Яго песні моцна прасякнутыя гумарам і лірычнасцю.

Абодва госця ў гэты дзень пасля выступу ў Оршы будуць мець яшчэ і выступ у Віцебску, таму аршанская сустрэжча распачнецца а 16-00 па адрэсе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход, традыцыйна, вольны для ўсіх ахвотных.

На фота: Яраслаў Іванюк

На фота: Віктар Шалкевіч.

На відэа: афіцыйны кліп Віктара Шалкевіча «Смутны беларускі блюз».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Смех і літаратура (фота)

У Оршу прыедуць цікавыя беларусы з захаду

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение