00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Зніклі на заробках

15.03.2020 10:31

3037 праглядаў, 0 каментароў

Адразу двое выхадцаў з Аршаншчыны зніклі на заробках у Расеі.

Рэгулярныя знікнення беларусаў на заробках у Расеі, на жаль, даўно сталі нормай. З'яжджаючы зарабляць на жыццё з прычыны дрэннага стану эканомікі ў роднай Беларусі, мужчыны часам ідуць на рызыку, пагаджаючыся на працу без гарантый у суседняй Расеі. Зрэшты, усіх абставінаў працы не расказаць, беларусы працуюць у розных умовах — ад заробкаў без афармлення ўсіх папер да афіцыйнага працаўладкавання. Напярэдадні наш сайт паведамляў аб зніклым на бязмежных прасторах суседняй краіны Аляксандры Скамейку з Оршы. Але аказалася, што ў лютым 2020 года перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі і нараджэнец вёскі Корава Андрэй Масакоў.

Масакоў Андрэй Уладзіміравіч (04.02.1969 г.н.), які пражывае па адрасе: РБ, Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в.Корава, вул.Паркавая, д.63. у студзені 2020 года паехаў на заробкі ў Расею. З 26 лютага ён перастаў выходзіць з роднымі на сувязь. Па апошнім месцазнаходжанні ўстаноўлена, што пражываў і працаваў у Маскоўскай вобласці, гарадской акрузе Істра, у вёсцы Ляшкова. Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зніклі на заробках

Адразу двое выхадцаў з Аршаншчыны зніклі на заробках у Расеі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение