Паэт і мастак Аляксандр Жукаў, які звычайна піша пад псеўданімам Саша Фугас, добра вядомы чытачам сайту Orsha.eu сваімі іранічнымі каментарамі разнастайных падзей. Але сапраўдны творца заўсёды разлічвае на некалькі пляцовак для дэманстрацыі сваёй творасці і поглядаў. У 2016 годзе Аляксандр прадставіў сваю выставу ў музеі "Млын", якая называлася "Картинки Саши Фугаса". Аўтарскія замалёўкі прыцягнулі ўвагу дзясяткаў аршанцаў. Роўна праз месяц, 1 траўня Саша Фугас правядзе ў Оршы арыгінальную акцыю. Сам ён назваў яе "паэтычна-мастацкі аўтобус". Мастак праедзе па Оршы на аўтобусе аднаго з асноўных маршрутаў, верагодна № 2, і выставіць некалькі карцін у салоне. Карціны вылучаюцца дастаткова арыгінальнымі назвамі, якія часам рэжуць вуха, сам жа Саша Фугас называе гэта "новай невялікай серыяй герояў мясцовага фальклору": "Мужественный охранник Павел", "Ясь и Света", "Форшмак съел Мойша", "Наш Царь и Отец", "Потный негр", "Одурела Алёнка".
У дадатак да паказу карцін, якія, дарэчы, можна будзе набыць пасля імпрэзы ў аўтобусе, Саша Фугас будзе дэкламаваць уласныя вершы. 68-гадовы творца кажа, што вершы будуць з серыі "Невидимые герои", напісаныя пра людзей важных для Оршы прафесій. Вершы жартаўлівыя, створаныя на расейскай мове і на трасянцы. Аляксандр пачне сваю паездку апоўдні ў пятніцу, 1 траўня.