"Кама Сутра" — старажытнаіндыйскі тэкст на санскрыце, які складаецца з 35 раздзелаў. Аўтар арыгінальнага тэксту — Ваньсьяяна. Пераклад на адну з найпапулярнейшых моваў свету — ангельскую — з'явіўся ў 1883 годзе. На расейскую мову, больш распаўсюджаную ў нас, "Кама Сутра" была паўнавартасна перакладзеная толькі ў 1993 годзе, але ўтрымлівала шмат недакладнасцяў, паколькі перакладалася не з арыгіналу, а з ангельскай. А перакладчык на ангельскую Рычард Бёртан дапусціў шмат недакладнясцяў, паколькі хоць і ведаў 9 моваў, але санскрытам не валодаў. Аднак у пазнейшыя гады з'явіліся і пераклады на расейскую мову непасрэдна з санскрыту.
Менавіта такое выданне, зробленае з дапамогай вядомага знаўцы санскрыту, выкладчыка Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў Паўла Кулікова, і трапіць на прылаўкі кнігарняў у Оршы. Набыць "Кама Сутру" з красавіка можна будзе, у прыватнасці, у "Роднику" і "Белкнізе". Праца над перакладам "Кама Сутры" на беларускую мову яшчэ вядзецца, пакуль вучоны не вызначыў тэрміны заканчэння працы, паколькі для гэтага патрабуюцца фундатары, якія б аплацілі і выданне кнігі.